Дзве студыі, у якіх у рэжыме онлайн беларускі аказвалі інтымныя
паслугі замежнікам праз інтэрнэт, размяшчаліся ў элітных новабудоўлях
Мінска. Прыбытак, які давалі «публічныя дамы ХХІ стагоддзя», вымяраецца
сотнямі тысяч даляраў.
Тут у рэжыме онлайн кругласутачна дзяўчыны перад вэб-камерамі
аказвалі інтымныя паслугі замежнікам ад 2010 года. Адна хвіліна такіх
зносін каштавала ад 2 да 5 даляраў. У асноўным, карысталіся паслугамі
грамадзяне ЗША і Еўропы. За любоўныя гульні перад вэб-камерай беларускі
атрымлівалі ад 300 да 1000 даляраў у тыдзень. Устаноўлены асобы больш за
80 дзяўчат.
У арганізацыі віртуальных публічных дамоў у Мінску падазраюць двух
беларусаў і грамадзянку Латвіі. У момант затрымання ў апошняй
канфіскавалі амаль дваццаць тысяч даляраў гатоўкай. Падборам супрацоўніц
займаліся латышы. Галоўным падазраваным інкрымінуюць утрыманне
арганізаванай групай прытона для занятку прастытуцыяй. А гэта — да 10
гадоў турмы
Наша Ніва