Пт, 2024-Мар-29, 13:01
Приветствую Вас Гость | RSS

Правая Лiда

Главная » 2011 » Июнь » 18 » Больш інфармацыі пра Беларусь
19:21
Больш інфармацыі пра Беларусь

Ва ўкраінскай інтэрнэт-прасторы з’явіўся новы інфармацыйны сайт, які спецыялізуецца на падзеях з Беларусі. Гэта сайт грамадскай арганізацыі Цэнтр рэгіянальнага развіцця "Супрацоўніцтва без межаў”: www.collaboration.org.ua. Пра гэта паведамляе прэсс-служба Цэнтра рэгіянальнага развіцця "Супрацоўніцтва без межаў”.

Назваць сайт інфармацыйным можна, паколькі акрамя арганізацыйных навінаў на старонцы з’яўляюцца апошнія беларускія навіны пра Украіну і ўкраінскія пра Беларусь, навіны беларускіх партнёраў арганізацыі і запісы ў блогах, галоўным чынам, пра беларуска-украінскае супрацоўніцтва ў розных сферах.

Адзначым, што Цэнтр рэгіянальнага развіцця "Супрацоўніцтва без межаў” быў створаны для аб’яднання як мага большай колькасці украінцаў, якія хацелі б паспрыяць дэмакратычным зменам у Беларусі.

Акрамя таго, Цэнтр займаецца наладжваннем стасункаў з маладзёжнымі арганізацыямі іншых краінаў, супрацоўніцтвам з арганізацыямі ўкраінскай дыяспары, ўпарадкаваннем месцаў пахаванняў украінцаў за мяжой.

Партнёрамі Цэнтра ўжо з’яўляюцца такія беларускія арганізацыі як рух "За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча, "Малады Фронт”, "Правы Альянс” і шэраг іншых.

Категория: В Беларуси | Просмотров: 1082 | Добавил: Lidazprava | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Меню сайта
Категории раздела
В мире [21] В Беларуси [15]
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Поиск
Календарь
«  Июнь 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930
Архив записей
Copyright MyCorp © 2024