Пт, 2024-Мар-29, 06:49
Приветствую Вас Гость | RSS

Правая Лiда

Главная » 2011 » Июль » 14 » Затрымана больш за 200 фанатаў
00:56
Затрымана больш за 200 фанатаў
Падчас сталічнага дэрбі затрымалі каля 200 футбольных фанатаў. Затрыманых завезлі на ІЧУ Акрэсьціна. Там пасьля маўклівых акцый пратэсту ўжо не хапае месцаў для затрыманых маладзёнаў.

Заўзятары "Дынама” і ”Партызана” ледзь не ўчынілі масавую бойку. Сёння іх судзілі за "дробнае хуліганства”.
Здарэнне адбылося 10 ліпеня непадалёк ад стадыёна "РЦАП-БДУ”, дзе праходзіла гульня другой лігі паміж "Партызанам-2” і "Дынама-2”.

"Вартаўнік расказаў, — Людзей было многа, аўтобусамі вывозілі адсюль. І майкі з іх здымалі, зрывалі і не толькі. Сабралі два вялікія пакеты з майкамі і шашкамі. Тут была цэлая каша”.

Паводле інфармацыі goals.by, у пачатку першага тайма каля 200 фанатаў "Дынама” пакінулі трыбуну і накіраваліся ў бок вуліцы Сямашкі. Там іх чакала яшчэ каля 100-150 фанатаў. Праз некаторы час да іх выйшла каля 70 фанатаў-антыфашыстаў "Партызана”. Міліцыя стрымала варагуючыя бакі. Аднак паміж імі завязалася лаянка, пасля чаго фанаты "Дынама” запалілі фаеры і пачалі кідаць іх у заўзятараў "Партызана”. Адзін з фаераў патрапіў у акно ДТСААФ, а яшчэ адзін прыляцеў да міліцэйскай машыны. Адразу ж у бойку ўмяшаўся спецназ. У сваіх "Гасцявых” фанаты пішуць, што было затрымана і развезена па розных РУУС Мінска каля 200 чалавек.

Дакладная лічба затрыманых невядомая. У прэс-службе сталічнай міліцыі паведамілі, што пра інцыдэнт увогуле нічога не чулі. Між тым у панядзелак адбыліся суды.

Па словах аднаго з "партызанаўскіх” фанатаў, амаль 30 антыфашыстаў атрымалі штрафы ад 175 да 350 тысяч рублёў. Яшчэ тры чалавекі арыштаваныя на 5 сутак.

На думку хлопца, фаны "Дынама” могуць панесці больш суровае пакаранне.

"Ім будуць, магчыма, больш жорсткія суды, бо яны прымянялі падручныя сродкі камяні, фаеры. То бок, у адносінах да іх могуць быць распачатыя крымінальныя справы.

На сваёй "Гасцявой” фанаты "Дынама” пішуць, што ўжо распачата крымінальная справа за збіццё 8-мі спецназаўцаў.

Категория: В Беларуси | Просмотров: 1075 | Добавил: Lidazprava | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Меню сайта
Категории раздела
В мире [21] В Беларуси [15]
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Поиск
Календарь
«  Июль 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Архив записей
Copyright MyCorp © 2024